Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.05.2022

Урачыстае мерапрыемства

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта Ямінскай школе прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Захара Рыгоравіча Лышчэні

З гэтай нагоды ў нашай ўстанове адукацыі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, якое сабрала шмат ганаровых гасцей. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся старшыня Любанскага райсавета дэпутатаў Андрэй Драбудзька, кіраўнік Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Іван Гардзейчык, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. Яны павіншавалі вучняў і педагогаў, жыхароў вёскі з гэтай знакавай падзеяй у жыцці школы. Падзяку калектыву школы за ўшанаванне імя Захара Лышчэні выказала і яго сваячка Святлана Мурашка. 

Завяршальным акордам урачыстасці стала патрыятычная пастаноўка з удзелам старшакласнікаў "Нам эти дороги позабыть нельзя".


Разделы сайта